7 лiстапада 2026, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычная Hyundai кінула выклік Bugatti

Электрычная Hyundai кінула выклік Bugatti
Фота: Top Gear

Карэйскі электрамабіль не ўступіў суперкару за 4,5 мільёна еўра.

Электрычны седан Hyundai Ioniq 6 N аказаўся дастаткова хуткім і манеўраным, каб суправаджаць на гоначнай трасе адзін з самых экстрэмальных аўтамабіляў свету — Bugatti Bolide магутнасцю 1600 к.с., коштам 4,5 млн еўра. Карэйскі электракар магутнасцю 641 к.с. выкарыстоўвалі ў якасці машыны суправаджэння для здымкі гіперкара, здольнага развіваць хуткасць да 380 км/г, піша Top Gear (пераклад — сайт Charter97.org).

Нізкі цэнтр цяжару дзякуючы батарэям у днішчы забяспечвае аўтамабілю ўстойлівасць у паваротах, а імгненная аддача электрарухавікоў дазваляе хутка набіраць хуткасць і дакладна ўтрымліваць пазіцыю побач з машынай, якую здымаюць.

Асаблівае ўражанне зрабіла сістэма імітацыі механічнай каробкі перадач. Яна ўзнаўляе пераключэнні, рыўкі пры змене перадач, гук рухавіка і нават хлопкі пры скідзе газу.

«Гэта зачароўвае і, як ні дзіўна, стварае адчуванне яшчэ большай хуткасці», — піша аглядальнік Top Gear Джэк Рыкс.

Электракар таксама дазваляе адключыць сістэму стабілізацыі і актываваць спецыяльны рэжым дрыфту, накіроўваючы ўвесь крутоўны момант на заднія колы.

Праўда, без недахопаў не абышлося. Падчас эксплуатацыі аўдыясістэма двойчы цалкам адключалася, уключаючы імітацыю гуку рухавіка. Праблему ўдалося вырашыць простым перазапускам электрасілкавання — досыць было на некалькі секунд адлучыць акумулятар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲