CNN: Зяленскі атрымлівае пазітыўныя сігналы ад новага Кангрэса ЗША
- 7.11.2026, 13:28
Абраныя заканадаўцы адкрыта падтрымліваюць Украіну.
Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю CNN заявіў, што атрымлівае абнадзейлівыя сігналы ад прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі і палітыкаў, якія ўвойдуць у новы склад Кангрэса ЗША.
Адпаведныя сігналы паступаюць пасля нядаўніх амерыканскіх выбараў, дзе Рэспубліканская партыя з трэскам прайграла.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, гэтыя палітыкі адкрыта падтрымліваюць Украіну, не спрабуюць ураўноўваць яе з Расійскай Федэрацыяй і наўпрост называюць Маскву агрэсарам.
Бягучая адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адкрыта заяўляе пра сваё нейтральнае пасярэдніцтва паміж Украінай і РФ.
Зяленскі таксама адзначыў, што яны не гатовыя згаджацца на перадачу ўкраінскіх тэрыторый Уладзіміру Пуціну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што на падставе такіх заяў Кіеў разлічвае на далейшае ўзмацненне амерыканскай падтрымкі.
Пры гэтым бягучы курс кіроўных рэспубліканцаў на чале з прэзідэнтам Трампам заключаецца ў дыстанцыяванні ад дапамогі Кіеву. Акрамя таго, Вашынгтон паступова пачынае адмяняць антырасійскія санкцыі.