З банкаўскіх картак знікаюць грошы?
88- 30.08.2012, 16:16
У рэдакцыю charter97.org паступаюць паведамленні ад ўстрывожаных беларусаў.
«28 жніўня адбыўся масавы крадзеж грошай з картак. Увечары тэрміналы ў крамах не працавалі, а грошы банкаўскі працэсінгавы цэнтр з картак спісваў. Куды пайшлі грошы?
У банках абяцаюць разбірацца, але яны кажуць, што такіх выпадкаў тысячы! Навін па тэме няма!
У мяне скралі больш за 340 тыс. Добра, што ў мяне СМС-інфармаванне. Як такое магчыма? Хто панясе адказнасць? Чаму маўчаць дзяржорганы? А калі гэта апошнія грошы былі, а іх да гэтага часу не вярнулі?», - напісаў чытач charter97.org.