26 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Гразнова: Абвінавачванне Сурапіна і Башарымава - гэта абуральны выпадак беззаконня

7
Людміла Гразнова: Абвінавачванне Сурапіна і Башарымава - гэта абуральны выпадак беззаконня

Фатографа і рыэлтара ўзялі ў заложнікі, каб вымусіць шведскіх пілотаў вярнуцца ў Беларусь, лічаць праваабаронцы.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання Людміла Гразнова пракаментавала сайту charter97.org прад'яўленне абвінавачвання ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы фатографу Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву.

«Такое абвінавачванне недарэчна! Ніякага дапамагання не было, і ў чым складаецца злачынства, таксама незразумела. І якое стаўленне да яго мае фатограф і рыэлтар? Прад'яўленне падобнага абвінавачвання вельмі трывожна. Яно не заснавана ні на якіх законах, гэта рашэнне ўзята са столі незразумела на якіх эмоцыях», - лічыць праваабаронца.

«Калі раней мы бачылі нейкае падабенства на адпаведнасць прысудаў беларускаму заканадаўству, то цяперашняе абвінавачванне сведчаць аб поўнай неадэкватнасці ўлады. Гэта абуральны выпадак беззаконня. Альбо ўлада не разумее, што яна робіць, альбо ёю маніпулююць», - упэўненая Людміла Гразнова.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання згодная з меркаваннем, што Сурапіна і Башарымава трымаюць у якасці заложнікаў, каб вымусіць арганізатараў шведскага палёту прыехаць у Беларусь.

Нагадаем, 7 жніўня КДБ афіцыйна заявіў, што Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву прад'яўлена абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках