2 траўня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свінакомплекс Чыжа будуецца са шматлікімі парушэннямі

21
Свінакомплекс Чыжа будуецца са шматлікімі парушэннямі

1 верасня ў аграгарадку Першаі Валожынскага раёна адбылося грамадскае абмеркаванне будуаўніцтва свінакомплексу на 110.000 галоў.

На абмеркаванне прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, заказчыка праекта - СТАА «Данпрод», праектнага інстытута «Брэстбудпраект», ТАА НПФ «Экалогія» і мясцовыя жыхары - чатыры чалавекі, перадае БелаПАН.

«У праекце ўжытыя найбольш сучасныя апрабаваныя ў Беларусі рашэнні. Абсталяванне плануецца імпартнае. Прыватная асоба ўкладвае свае асабістыя сродкі - і мае права закупляць любое абсталяванне. Праца будзе праводзіцца ў аўтаматычным рэжыме», - сказаў начальнік аддзела комплекснага будаўніцтва інстытута «Брэстбудпраект» Сяргей Дзернін.

Аднак мясцовы жыхар інжынер-гідратэхнолаг Георгій Каржанеўскі называе будаўніцтва свінафермы «супрацьзаконнымі дзеяннямі». «Ніхто на вытоках рэк нічога не будуе - тут напорна-грунтавое харчаванне. Ёсць пастанова Савета міністраў, што толькі ў 500 метрах ад рэк можна пачынаць будаўніцтва, а тут толькі 200 метраў. Мяркуючы па плане, свінарнік будуецца на крыніцах, свінні будуць хварэць. Калі б на метраў 700 паўночней, там можна было б падумаць», - адзначыў Каржанеўскі.

«Трэба праектаваць сцёкі, а ў іх прадугледжаны ямы, абцягнутыя поліэтыленам, - там будзе кантакт з грунтавымі водамі. Патрэбны спецыяльны бетон і спецыяльныя ёмістасці. Я езджу на захад і ведаю, як там усё гэта робіцца. У нас адсталыя метады», - упэўнены мясцовы жыхар.

Дырэктар ТАА НПФ «Экалогія» Зміцер Гурыкаў сцвярджае, што ўжо вызначаны межы санітарнай ахоўнай зоны будучай свінафермы. «Гэты праект прайшоў санітарна-гігіенічную экспертызу. Па выніках выканання праекта зроблена ацэнка рызыкі здароўя насельніцтва, якая пацвердзіла паказчыкі, заяўленыя ў праекце арганізацыі санітарна-ахоўнай зоны», - паведаміў Гурыкаў.

Паводле яго слоў, мэта грамадскіх абмеркаванняў праекта свінафермы - «атрымаць ад грамадскасці аб'ектыўныя заўвагі па пытаннях рэалізацыі планаванай дзейнасці». «Па выніках грамадскіх абмеркаванняў справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праектнай дакументацыі будзе дапрацавана з улікам заўваг і далей праект будзе прадстаўлены на дзяржаўную экалагічную экспертызу», - сказаў Гурыкаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках