27 красавiка 2024, Субота, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Жыве Беларусь!» пакажуць у Еўрапарламенце

11

Фільм пра беларускі Супраціў пакажуць у Еўрапарламенце.

Як стала вядома сайту charter97.org , паказ фільма адбудзецца 15 кастрычніка ў 18.30.

Пасля паказу фільма адбудзецца сустрэча з яго рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам, сцэнарыстам Франакам Вячоркам і жонкай палітвязня Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч.

«Жыве Беларусь!» - гэта першы мастацкі фільм пра беларускі Супраціў. У ім прадстаўленыя лёсы маладых беларусаў, якія змагаюцца з дыктатурай, і ў той жа час спрабуюць жыць нармальна.

Кінастужка здымалася ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Трэйлер фільма быў паказаны на Берлінскім кінафестывалі вясной 2012 года, а прэм'ерны паказ адбыўся на фестывалі ў Канах. Прэм'ера ў Польшчы адбылася 17 красавіка гэтага года.

Рэжысёр фільма - паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты - беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

Галоўную ролю - рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і працягваюць праходзіць праз рэпрэсіі ў Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках