3 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх дыпламатаў не пускаюць да Баўмгертнера

7
Расейскіх дыпламатаў не пускаюць да Баўмгертнера

Амбасада Расеі мае намер паўторна звярнуцца з запытам у МЗС Беларусі аб правядзенні сустрэчы з гендырэктарам «Уралкалію», які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«Калі ў бліжэйшыя гадзіны не прыйдзе адказ за наш папярэдні запыт, мы маем намер паўторна накіраваць запыт аб тым, каб дазволілі сустрэчу з Баўмгертнерам», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак загадчык консульскага аддзела амбасады РФ Ігар Карагін.

Ён нагадаў, што запыт аб сустрэчы прадстаўнікоў амбасады РФ у Менску з Баўмгертнерам, на які не атрыманы адказ, быў накіраваны 1 лістапада.

Карагін сказаў, што «амбасада мае намер адправіць новы запыт у МЗС, пакуль па факсе». «Мы не разглядаем гэтую сітуацыю (адсутнасць адказу на накіраваны раней запыт аб сустрэчы - ІФ) як нешта асаблівае і глядзім на гэта спакойна», - адзначыў ён.

«Але ёсць парадак, вызначаны Консульскай канвенцыяй паміж РФ і Рэспублікай Беларусь. У адпаведнасці з пунктам 3 арт. 39 дадзенай канвенцыі, консульскім работнікам па першым запыце аб сустрэчы з затрыманым павінны даць адказ на працягу 3-х сутак, на наступныя - праз пэўны час. Але сустрэчы могуць праходзіць не радзей, чым 1 раз у 2 месяцы», - падкрэсліў Карагін.

Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт, удакладненае абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», ён пакінуты пад хатнім арыштам.

Пасля таго, як Баўмгертнер быў пераведзены пад хатні арышт, прадстаўнікі амбасады Расеі адзін раз сустракаліся з ім. На той сустрэчы ён не выказаў пажаданняў і скаргаў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках