29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» адказала кіроўцам: падатку на аўто быць

260
«Палатка» адказала кіроўцам: падатку на аўто быць

Праект закона аб дзяржпошлінах з уладальнікаў аўто прыняты ў другім чытанні.

«Дэпутаты» прагаласавалі за законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання», які ўстанаўлівае, у тым ліку, увядзенне з 1 студзеня 2014 года дзяржпошліны з уладальнікаў транспартных сродкаў за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху, піша «Інтэрфакс».

«Адна з навінаў законапраекта, які цяпер найбольш шырока абмяркоўваецца ў грамадстве - гэта ўвядзенне дзяржпошліны з уладальнікаў аўто за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху», - сказаў намеснік кіраўніка камісіі па бюджэце і фінансах Аляксандр Мякінік, прадстаўляючы ў «парламенце» дадзены законапраект.

«Праект закона прапануе прызнаць усіх уласнікаў транспартных сродкаў плацельшчыкамі дзяржпошліны», - адзначыў ён.

Аляксандр Мякінік звярнуў увагу на тое, пры разглядзе гэтага палажэння законапраекта разглядаліся розныя варыянты фінансавання дарожнай галіны. «Паступалі прапановы ўключыць гэты плацёж у кошт аўтамабільнага паліва. Але тады кошт бензіну ў нас будзе даражэй, чым у Расеі, што адмоўна адаб'ецца на канкурэнтаздольнасці беларускага паліва, у тым ліку на расейскім рынку», - заўважыў ён.

Ён падкрэсліў, што такая дзяржпошліна дзейнічае і ў краінах-партнёрах Беларусі па Мытным саюзе.

Мякінік таксама паведаміў, што ў праекце закона захаваныя нязменнымі стаўкі асноўных падаткаў, што дазваляе забяспечыць у Беларусі на 2014 год роўныя ўмовы для бізнесу ў параўнанні з іншымі краінамі МС.

Па словах «дэпутата», праект закона прадугледжвае таксама змяненне ставак акцызаў па асноўных групах падакцызных тавараў. У прыватнасці, стаўкі акцызаў на моцны алкаголь павялічваюцца на 27,3%, на піва - на 20%, на аўтамабільнае паліва - на 14%, на тытунёвыя вырабы - на 24-40%. Такая акцызная палітыка адпавядае агульнай практыцы МС па ўніфікацыі акцызаў, падкрэсліў Мякінік.

Адзначым, што за тры дні больш за 50 тысяч беларусаў падпісалі петыцыю супраць новага падатку. Яна размешчаная на сайце change.org. Ініцыятары акцыі абяцаюць перадаць дакумент з подпісамі міністру фінансаў Беларусі і «дэпутатам».

«У сувязі з тым, што ў акцыз кошту паліва ўжо закладзеная сума адлічэнняў на рамонт дарог, лічым увядзенне новай пошліны немэтазгодным. Дадзены законапраект не ўлічвае той факт, што некаторыя аўтамабілісты выкарыстоўваюць транспарт у рэдкіх, выключных выпадках, ураўноўваючы іх з тымі, хто выкарыстоўвае аўтатранспарт пастаянна, а таксама ў камерцыйных мэтах. Таксама, дадзены законапраект не ўлічвае той факт, што пры куплі аўтатранспарту, пры праходжанні ТА, прыйдзецца зноў выплачваць пошліну, нягледзячы на тое, што папярэдні ўладальнік яе ўжо заплаціў», - лічаць ініцыятары збору подпісаў.

Петыцыя была размешчаная ў інтэрнэце 13 снежня.

Напісаць каментар 260

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках