16 жнiўня 2026, Нядзеля, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выратаваў пабрацімаў: гераічны ўчынак афіцэра ЗСУ трапіў на відэа

1
Выратаваў пабрацімаў: гераічны ўчынак афіцэра ЗСУ трапіў на відэа
Ілюстрацыйнае фота

Уладзіслаў Польскі рызыкаваў жыццём.

Камандзір штурмавой роты палка Code 9.2 Узброеных Сіл Украіны Уладзіслаў Польскі у апошні момант выратаваў двух параненых байцоў з-пад агню расійскіх акупантаў.

Пра гэта паведаміла групоўка Аб’яднаных сіл Украіны ў нядзелю, 16 жніўня.

Двое байцоў 475-га асобнага штурмавога палка Code 9.2 вярталіся пасля выканання задання і трапілі пад удар расійскіх дронаў «Маланка». Абодва атрымалі цяжкія раненні і не маглі самастойна перасоўвацца.

Для іх эвакуацыі накіравалі наземную робатызаваную платформу, аднак і яе падбіў варожы беспілотнік. Байцы з адкрытымі пераломамі ног засталіся безабароннымі на адкрытай мясцовасці.

Уладзіслаў Польскі, не чакаючы загаду, сам адправіўся ратаваць пабрацімаў. Рызыкуючы ўласным жыццём, ён пад’ехаў да падбітага НРП, забраў байцоў і вывез іх у сховішча.

Як расказаў камандзір 475-га АШП Code 9.2 з пазыўным «Флінт», калі б Польскі не прыехаў, байцы загінулі б праз некалькі хвілін ад новага ўдару расійскага дрона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках