7 траўня 2024, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка абраў няўдалы момант

51
Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка абраў няўдалы момант

Адсутнасць дамоўленасці па крэдыце паміж Беларуссю і Расеяй звязаная з вялікімі запытамі і дрэннай падрыхтоўкай да перамоваў беларускага боку.

Такім чынам расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў сайту charter97.org правал перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным па прадастаўленні Менску расейскага крэдыту.

«Яны не змаглі дамовіцца з-за велізарных запытаў беларускага боку, які да таго ж дрэнна падрыхтаваўся да сустрэчы. Таму паўстала неразуменне. Жаданні і апетыты Аляксандра Рыгоравіча вялікія, але яны не падмацаваныя рэальнай праграмай мадэрнізацыі, якая ўключала б структурныя рэформы. Уладзімір Пуцін сказаў, што Беларусі ўжо выдзелена больш за пяць мільярдаў даляраў, і створаныя спрыяльныя ўмовы для пераўтварэнняў у любой галіне», - адзначыў палітолаг.

Ён таксама дадаў, што на адмоўны вынік перамоваў па крэдыце ў значнай ступені паўплываў негатыўны фон ад афёр з «растваральнікамі».

«Прынята казаць пра два мільярды даляраў, якія страціла Расея з-за «растваральнікавага» бізнесу. Гэта вялікія грошы, якія можна было б укласці ў адукацыю, ахову здароўя і пенсійны фонд. Лукашэнка абраў досыць няўдалы момант. Да гэтага варта дадаць адсутнасць кантактаў і сустрэчы ў Сочы. Беларускае кіраўніцтва ўсяго гэтага чамусьці не ўлічыла. Гэта вялікі промах урадавых экспертаў і аналітыкаў», - сказаў на заканчэнне Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, у пятніцу, 15 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыняў у Канстанцінаўскім палацы Пецярбурга Аляксандра Лукашэнку ў рамках дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Бакі засяродзіліся на абмеркаванні умоў двухмільярднага расейскага крэдыту і не прыйшлі да дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках