19 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі замест Беразоўскага «пахавалі» Лукашэнку

111
У Фінляндыі замест Беразоўскага «пахавалі» Лукашэнку

У рэпартажы пра смерць расейскага алігарха замест яго фота паказалі беларускага кіраўніка.

На адным з цэнтральных тэлеканалаў Фінляндыі «Неланен» у выпуску навінаў прайшла інфармацыя пра смерць Барыса Беразоўскага, паведамляе сайт vedkar.ru.

Звычайны афіцыйны тэкст, адзін з першых, у якім паведамляліся падрабязнасці таго, што здарылася. Аднак, жыхары краіны дзякуючы відэа-малюнку зараз маюць смутнае ўяўленне пра тое, што за чалавек памёр у Велікабрытаніі. Таму што замест партрэта Барыса Абрамавіча яны ўбачылі партрэт зусім іншага чалавека, а менавіта - беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Парталу не ўдалося даведацца, ці абверг тэлеканал сваю інфармацыю пасля выяўлення памылкі, а таксама ці прыносіў афіцыйныя прабачэнні.

Тэлеканал «Неланен» лічыцца чацвёртым па значнасці дзяржаўным тэлеканалам Фінляндыі пасля YLE 1 і YLE 2, а таксама камерцыйнага MTV3. Яго так і называюць «чацвёрка».

Нагадаем, Беразоўскі быў досыць блізкі з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і спансаваў яго. Расейскі алігарх шматкроць бываў у Беларусі, нягледзячы на тое, што ён абвешчаны ў Расеі ў вышук.

Па яго просьбе ў Менску быў арыштаваны амерыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр. Тады Беразоўскі не падзяліў з грамадзянінам ЗША Джозэфам Кеем спадчыну грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Таксама варта адзначыць, што ў адным з інтэрв'ю Беразоўскі прызнаўся, што гэта ён папрасіў лорда Бэла дапамагчы Лукашэнку палепшыць імідж на Захадзе.

Беразоўскі быў знойдзены раніцай 23 сакавіка мёртвым у ванне свайго дома ў графстве Сурэй недалёка ад Лондана. У алігарха было зламанае рабро, і на яго шыі выявілі вяроўку, яшчэ адзін кавалак якой паліцыянты знайшлі на душавой штанзе.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках