27 красавiка 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цесака» выпусцілі ў Маскву

12
«Цесака» выпусцілі ў Маскву

Падазраваны па крымінальнай справе аб асабліва злосным хуліганстве актывіст расейскіх ультрарадыкальных арганізацый Максім Марцінкевіч («Цясак») знаходзіцца ў Маскве.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы «Вконтакте». Пра гэта ж карэспандэнту «Радыё Свабода» сказаў і прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў:

«Следчы пацвярджае, што ён мог з'ехаць яшчэ ў суботу. Ён знаходзіцца на сувязі, але ў любы момант мы можам яго выклікаць і ён павінен будзе з'явіцца».

Раней «Цясак» павінен быў знаходзіцца ў Беларусі і з'яўляцца па выкліку да следчых органаў.

Яго паплечнікі, таксама падазраваныя па справе, сярод іх Сяргей Кароткіх («Малюта»), грамадзяне Беларусі, знаходзяцца ў Беларусі.

У Следчым камітэце паведамілі, што экспертыза зброі (нажоў і газавага пісталета) пакуль не гатовая.

Марцінкевіч і двое беларускіх грамадзян, «выкарыстоўваючы нязначныя падставы», нанеслі ў Менску падчас бойкі цялесныя пашкоджанні іншаму грамадзяніну Беларусі. Усіх траіх спачатку арыштавалі, а потым адпусцілі. Па неафіцыйнай інфармацыі, Марцінкевіч з паплечнікамі пабіліся з беларускімі антыфашыстамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках