23 красавiка 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскі міліцыянт друкаваў дома даляры

53
Барысаўскі міліцыянт друкаваў дома даляры

СК узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы, які ў сябе дома арганізаваў выраб падробленых даляраў.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, у канцы 2012 года ў касе ААТ «Тэхнабанк» былі выяўленыя фальшывыя даляравыя купюры вартасцю 5 і 50 даляраў. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, было ўстаноўлена, што падробкі зрабіў малодшы сяржант міліцыі Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы, піша «Ежедневник».

Прычым, што асабліва цікава, падробкі міліцыянт вырабляў на звычайнай шматфункцыянальнай друкавальнай прыладзе. Як адзначаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, падобныя падробкі, а разам з імі і вытворцы звычайна выяўляюцца вельмі хутка. Таму, як правіла, гэта «песцяцца» падлеткі, якім не хапае розуму зразумець, што іх вельмі хутка вылічаць і пакараюць. А вось каб даляры на друкарцы друкаваў, а потым збываў супрацоўнік міліцыі, такога яшчэ не было.

У цяперашні час Следчым камітэтам міліцыянту інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па арт.221 Крымінальнага кодэкса Беларусі (выраб або захоўванне з мэтай збыту ці збыт падробленай афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь (нацыянальнай валюты), дзяржаўных або iншых каштоўных папер, намінаваных у нацыянальнай валюце, замежнай валюты або каштоўных папер, намінаваных у замежнай валюце).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках