23 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады надрукуюць Br4 трыльёна на сельгастэхніку

21
Улады надрукуюць Br4 трыльёна на сельгастэхніку

Беларускія ўлады маюць намер прафінансаваць у бягучым годзе пастаўку сельгастэхнікі на суму Br4,06 трлн. рублёў.

Пра гэта гаворыцца ва Указе Аляксандра Лукашэнкі № 143 «Аб аб'ёмах і крыніцах фінансавання ў 2013 годзе закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання».

Дакументам вызначанае фінансаванне Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, «мадэрнізацыі» вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011 - 2015 гады. На выкананне гэтай праграмы прадугледжана накіраваць Br4,06 трлн.

Характэрна, што Br3,26 трлн. рублёў фінансавання будзе забяспечана за кошт льготных крэдытаў дзяржбанкаў. Астатнія Br0,8 трлн. рублёў будуць укінутыя ў фінансавую сістэму краіны з бюджэтных засекаў, піша АФН.

Усе пастаўкі тэхнікі будуць ажыццяўляцца праз «рынкавы механізм легалізацыі друкавальнага станка» - Банк развіцця.

Згодна з указам, тэхніка ў гаспадаркі павінна паступаць на ўмовах лізінгу, гэта значыць праз Прамагралізінг, які быў унесены ў якасці ўкладу дзяржавы ва УФ Банка развіцця.

Для параўнання: У 2012 годзе на фінансаванне гэтай праграмы было накіравана Br2,5 трлн., з якіх Br2 трлн. склалі льготныя крэдыты банкаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках