25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва «Бульбаш-хола»: смецце кідаюць у бок магіл

16
Будаўніцтва «Бульбаш-хола»: смецце кідаюць у бок магіл

Аднавіліся працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтра «Бульбаш-хол», якая знаходзіцца побач з Курапатамі, месцам масавых расстрэлаў ахвяр рэпрэсій 30-х гадоў XX стагоддзя.

«Работы па будаўніцтве «Бульбаш-хола» працягваюцца. Там кладуць тратуарную плітку, акультурваюць тэрыторыю, высаджваюць дрэвы, ставяць новы таніраваны плот. Гэта адбываецца нягледзячы на тое, што Генеральная пракуратура загадала спыніць будаўніцтва да распрацоўкі новага горадабудаўнічага праекта, які павінен быць падрыхтаваны Менаблвыканкамам да 1 траўня гэтага года», - паведаміла «Радыё Свабода» каардынатар ініцыятывы «За ўратаванне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька.

З боку «Бульбаш-хола» Курапаты заваленыя смеццем: паддоны з-пад пліткі, будаўнічы друз, рэшткі старой мэблі, кажа Шапуцька.

Менаблвыканкам павінен распрацаваць горадабудаўнічы праект, у якім павінны быць пазначаныя межы ахоўнай зоны «Курапаты». Затым праект павінна разгледзець і зацвердзіць Міністэрства культуры. Пасля гэтага праект выносіцца на грамадскі разгляд, і толькі па яго выніках магчыма далейшае будаўніцтва.

У лісце Міністэрства культуры, які падпісаў намеснік міністра Віктар Кураш, сцвярджаецца, што распрацоўкі горадабудаўнічага праекта з вызначэннем межаў ахоўнай зоны «Курапаты» ў міністэрства не паступалі.

Начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі пракаментаваў ўвагу да забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол»:

«Яны павінны (забудоўшчыкі. - РС) прадставіць дакументацыю. Дакументацыю пакуль не прадстаўлялі. Таму я нават не бачу, пра што і казаць. Яны мне тэлефанавалі, калі я быў у адпачынку. Я сказаў, што 29-га выходжу, калі ласка, прадстаўляйце, будзем думаць, глядзець. Пакуль што нічога на сённяшні дзень не прадставілі. Добраўпарадкаваць? Няхай падмятаюць, няхай раўнуюць, гэта не самае страшнае. Галоўнае, каб свае аб'ёмы не працягвалі. Але яны спачатку павінны прадставіць дэталёвы план і прапановы па праекце аховы, калі раптам у іх нешта паўстане. Пакуль што ні таго, ні іншага не было. Галоўнае - дакументацыя, а ўжо далей будзем бачыць, чаго яны хочуць».

Чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» павінны быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.

Раней Менскі райвыканкам прыняў пастанову аб распрацоўцы праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне ўрочышча Курапаты. У выніку будуць удакладненыя межы ахоўных зон Курапат і тэрыторыя забудовы каля ўрочышча. Такім чынам, павінен вырашыцца і лёс забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол». Некаторыя спецыялісты лічаць, што гэты комплекс неабходна дэмантаваць.

Парушэнне межаў гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курапаты» пры будаўніцтве забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» было выяўлена яшчэ ў лістападзе мінулага года. З таго часу будоўля спыненая, гавораць яе ахоўнікі.

Курапаты - урочышча пад Менскам, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку - траўні 1988 года ў лясным масіве Курапаты былі знойдзеныя астанкі людзей.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках