6 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта наш сцяг

28

На Парадзе Шумана ў цэнтры Варшавы луналі дзесяткі бел-чырвона-белых сцягоў.

Такім чынам актывісты беларускіх і польскіх арганізацый 11 траўня прынялі ўдзел не толькі ў традыцыйным варшаўскім мерапрыемстве. (Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Звяза - былога міністра замежных спраў Францыі Рабера Шумана). Але і прадэманстравалі, што сапраўдны беларускі сцяг - бел-чырвона-белы, хоць і быў забаронены ў краіне дыктатарам Лукашэнкам.

Фотарэпартаж charter97.org:

Нагадаем, што беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг быў забаронены на двух першых гульнях Чэмпіянату свету па хакеі-2013 у Швецыі. Заўзятары зборнай Беларусі са сцягам былі выдаленыя са стадыёна. Афіцыйна арганізатары сцвярджаюць, што ўжыванне сцяга на гульнях было забаронена імі сумесна з Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай з-за таго, што сцяг палічылі палітычным сімвалам. Ёсць падставы меркаваць, што за дзеяннямі федэрацыі і арганізатараў стаіць беларуская афіцыйная дэлегацыя, якая суправаджае каманду. Падобная сітуацыя адбылася на жаночым Чэмпіянаце Еўропы па баскетболе ў Польшчы ў 2011 годзе. Тады, разабраўшыся ў інцыдэнце, польскія ўлады прынеслі прабачэнні беларускім заўзятарам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках