18 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінпраме не заўважаюць заваленых складоў

9
У Мінпраме не заўважаюць заваленых складоў

У міністэрстве прамысловасці не лічаць крытычнай сітуацыю з ростам складскіх запасаў, якая склалася на падведамных прадпрыемствах.

«Па дадзеных дзяржстатыстыкі, на 1 красавіка ў Беларусі складскія запасы склалі крыху больш за 75% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Гэта аптымальныя складскія запасы, гэта не смяротна і не страшна», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік міністэрства.

Ён адзначыў, што ў асноўным гаворка ідзе пра складскія запасы машын і абсталявання, дарагой тэхнікі. Акрамя таго, цэлы шэраг прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання мэтанакіравана ствараў запасы гатовай прадукцыі, якую плануецца рэалізаваць у перыяд актыўнай падрыхтоўкі да сезонных палявых работ.

«Мы разлічваем на рост продажаў да ўборачнай. Акрамя таго, добрым штуршком для заключэння новых кантрактаў традыцыйна з'яўляецца нацыянальная выстава «БелАГРА», якая пройдзе у гэтым годзе ў пачатку чэрвеня», - дадаў суразмоўца агенцтва.

У той жа час ён адмовіўся ўдакладніць, якія ў грашовым выражэнні складскія запасы гатовай прадукцыі на прадпрыемствах Мінпрама па выніках першага квартала і як змяніліся іх аб'ёмы ў параўнанні з пачаткам бягучага года.

У сувязі з гэтым прадстаўнік Мінпрама дадаў, што ў Мінпраме прынятае рашэнне не агучваць ў СМІ вынікі работы падведамных прадпрыемстваў у студзені-сакавіку 2013 года.

«Мы працуем над тым, каб асноўныя паказчыкі макраэканамічнага прагнозу, даведзеныя да міністэрства, былі выкананыя. Але пакуль у гэтым плане яшчэ вельмі шмат працы», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У Мінпраме ўсё-такі прызналі, што рост складскіх запасаў прыводзіць да замарожвання грашовых сродкаў, дэфіцыту абаротных фінансавых сродкаў у прадпрыемстваў, што, у сваю чаргу, пагражае зацягваннем рэалізацыі мадэрнізацыйных праектаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках