26 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Варламава патрабуюць 5 гадоў турмы

21
Для Варламава патрабуюць 5 гадоў турмы

Дзяржабвінаваўца просіць суд прысудзіць мадэльера Аляксандра Варламава да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Пракурор на працэсе па справе беларускага мадэльера Аляксандра Варламава папрасіў суд пакараць абвінавачанага 5 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяржабвінавачанне просіць суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і эканамічных злоўжываннях.

Нагадаем, дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік Цэнтра сучаснага стылю і моды «UNIVERSUM MODELS» упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальнік Цэнтра маладзёжнай моды БДУ Варламаў быў заключаны пад варту 20 траўня 2011 года.

Варламаву было прад'яўленае канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, якія прадугледжваюць адказнасць за здзяйсненне махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры (ч.3 арт.210), прысваенне маёмасці (ч. 2 арт. 211), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч.1 арт.243), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 424).

У якасці сведак па крымінальнай справе дапытана больш за 800 чалавек, пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Па дадзеных следства, агульная матэрыяльная шкода, прычыненая злачыннымі дзеяннямі Варламава, склала больш за Br 1,2 млрд.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках