27 красавiка 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адваката не пускаюць да Баўмгертнера

22
Адваката не пускаюць да Баўмгертнера

Беларускага адваката не пусцілі ў следчы ізалятар да кіраўніка «Уралкалію».

Беларускага адваката арыштаванага ў Менску генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера не пусцілі ў аўторак да яго ў следчы ізалятар без тлумачэння прычын, сказаў ІТАР-ТАСС адвакат з расейскага боку Аляксей Басістаў.

«Па невядомых прычынах не дапусцілі да Уладзіслава, да гэтага ўвесь час дапускалі», - сказаў Басістаў.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, Баўмгертнера можа абараняць беларускі адвакат, а расейскія непасрэдна ў крымінальным працэсе не ўдзельнічаюць.

Нагадаем, «Уралкалій» 30 ліпеня абвясціў пра спыненне экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію - СП кампаніі і беларускага дзяржаўнага вытворцы ўгнаенняў «Беларуськалій». На працягу васьмі гадоў «Уралкалій» і «Беларуськалій» прадавалі сваю прадукцыю толькі праз БКК, на долю якой даводзілася, па дадзеных самой кампаніі, звыш 40 адсоткаў сусветнага рынку калійных угнаенняў.

Пасля выхаду «Уралкалію» з БКК, Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасля завяршэння перамоваў з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Затым ён быў узяты пад варту ў межах расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генпракуратурай Беларусі.

Адвакаты Баўмгертнера спрабавалі дамагчыся замены меры стрымання кіраўніку «Уралкалію», але беларускі суд не задаволіў іх скаргу.

Гэта рашэнне было абскарджана ў вышэйстаячы суд у мінулую пятніцу, але дата паўторнага пасяджэння пакуль невядомая.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках