28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы абкладзе «дармаедаў» падаткам

307
Мінпрацы абкладзе «дармаедаў» падаткам

Непрацуючыя беларусы будуць больш плаціць за сацыяльныя паслугі.

У Беларусі прапрацоўваецца пытанне па вызначэнні механізму кампенсацыі непрацуючым эканамічна актыўным насельніцтвам часткі дзяржаўных выдаткаў на аказанне ім і іх сем'ям сацыяльных і іншых паслуг, якія датуюцца дзяржавай. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на анлайн-канферэнцыі, якая сёння прайшла на сайце ведамства.

Чыноўнік адзначыў, што ў адпаведнасці з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаныя прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

«З пункту гледжання сацыяльнай справядлівасці выплата падаткаў павінна быць забяспечаная ўсімі грамадзянамі працаздольнага ўзросту ў нашай, ды і ў любой іншай краіне, - сказаў першы намеснік міністра. - Наша дзяржава фінансуе сістэмы аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскі транспарт, сувязь і іншыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. На наш погляд, выдаткі на прадастаўленне гэтых паслуг маглі б кампенсавацца ўсімі грамадзянамі ў выглядзе выплаты розных падаткаў».

Чыноўнік не назваў новаўвядзенне «падаткам на беспрацоўных», аднак яго сутнасць ад гэтага не змяняецца. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны хоча прымусіць раскашэліцца менавіта тых грамадзян нашай краіны, якія па тых ці іншых прычынах афіцыйна не працуюць. Адзначым, што датацыйнымі ў Беларусі лічацца практычна ўсе сферы сацыяльных паслуг.

Ідэя ўвядзення «падатку на дармаедаў» не новая. Перыядычна пра яго ўвядзенне казалі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы. У прыватнасці, пра неабходнасць увядзення падатку, які будуць плаціць афіцыйна непрацуючыя грамадзяне ў ліпені заявіў прэм'ер -міністр Міхаіл Мясніковіч на нарадзе з кіруючым актывам Магілёўскай вобласці.

«У Беларусі каля 445 тыс. чалавек працаздольнага насельніцтва нідзе не працуюць. Гэтыя людзі не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі. Сітуацыю трэба выпраўляць. Адзін са спосабаў - увядзенне падатку з непрацуючых», - сказаў тады прэм'ер-міністр.

Раней пра тое, што «палата прадстаўнікоў» можа вярнуцца да абмеркавання праблемы «дармаедства», паведаміў яе член Аляксандр Ярашэвіч.

«Калі людзі не працуюць, хоць могуць, а жывуць за кошт астатняга грамадства, то трэба нешта з гэтым рабіць. І такія прыклады дармаедства ёсць паўсюдна», - сказаў «дэпутат».

У снежні мінулага года прыняць меры ў дачыненні да грамадзян краіны, прапанаваў Анатоль Тозік.

«У нас каля 400 тыс. чалавек тых, хто не працуе ці фактычна працуе, сыходзячы ад падаткаў і тым самым таксама паразітуючы на сацыяльнай палітыцы дзяржавы», - заявіў віцэ-прэм'ер.

Важна адзначыць, што многія беларусы не маюць афіцыйнага месца працы альбо выязджаюць на сезонныя працы за мяжу. У першую чаргу гэта датычыцца рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў.

Напісаць каментар 307

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках