28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

19
Сёння - Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

75 гадоў таму былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры.

Прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску ў будынку НКУС. Сярод забітых былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты - Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі і многія іншыя. Усяго ў тую ноч былі расстраляныя, паводле звестак гісторыкаў, больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Месцы іх пахаванняў дагэтуль не вядомыя.

Загад аб расстрэле «ворагаў народа» паступіў з Масквы, ён быў падпісаны Сталіным і Молатавым і ўключаў спіс з 103 імёнаў. У Менску яго дапоўнілі яшчэ некалькімі дзесяткамі чалавек.

У найноўшай гісторыі немагчыма знайсці прыкладаў падобнага масавага знішчэння літаратараў.

Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся задоўга да гэтага, з першых гадоў устанаўлення савецкай улады. Бальшавікі пачалі арышты і расстрэлы адразу пасля заканчэння вайны з Польшчай. Але менавіта з трагічнай ночы ў кастрычніку 1937 яны набылі сістэмны характар з відавочнай мэтай - канчатковай асіміляцыяй народа і ліквідацыяй беларусаў, як нацыі.

Расправа з інтэлігенцыяй была пачаткам новай хвалі рэпрэсій. Пасля расстрэлу савецкія карныя органы ўзяліся за настаўнікаў, лекараў, навукоўцаў. Да пачатку Другой Сусветнай вайны было рэпрэсаваныя больш за 2000 праваслаўных і каталіцкіх святароў.

Памяць аб ахвярах рэпрэсій цалкам знішчыць не ўдалося. У апошнія гады Савецкага Саюза інфармацыя аб злачынствах рэжыму стала каталізатарам вулічных пратэстаў у Беларусі, а абвяшчэнне незалежнасці Беларусі стала лагічным працягам і следствам нацыянальнага адраджэння ў першай палове мінулага стагоддзя.

29 кастрычнік адзначаюць у Беларусі як Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках