Бэйлен на тры гады працягнуў кантракт з менскім «Дынама»
2- 8.10.2014, 17:18
- 3,896
Менскае «Дынама» на тры гады працягнула кантракт з абаронцам Нікам Бэйленам.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».
Падпісанне дакументаў адбылося сёння.
Раней паведамлялася аб тым, што Бэйлен у хуткім часе можа прыняць беларускае грамадзянства.
Нагадаем, Бэйлен з'яўляецца адным з лідараў лігі ў колькасці праведзенага часу на лёдзе, піша by.tribuna.com.
У 13 матчах цяперашняга сезону КХЛ абаронца набраў 7 (3+4) ачкоў з каэфіцыентам карыснасці «-1». Падрабязную статыстыку гульца глядзіце тут.