Грошы на новую клініку Лукашэнкі возьмуць з бюджэту
55- 4.11.2014, 7:43
- 38,017
Новы будынак лечкамісіі будзе пабудавана пад Менскам.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Інвестыцыйны праект будаўніцтва комплексу будынкаў клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне вёскі Ждановічы Менскага раёна будзе рэалізаваны ў 2014-2017 гадах. Адпаведны ўказ дыктатар падпісаў 3 лістапада.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва комплексу з'яўляецца КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкама», генеральнай праектнай арганізацыяй - РУП «Інстытут «Белдзяржпраект», генеральнай падраднай арганізацыяй - ААТ«Будтрэст №1».
Указ утрымлівае шэраг норм для стварэння неабходных умоў для рэалізацыі інвестпраекта.
Працы праектавання і будаўніцтва комплексу будуць фінансавацца за кошт рэспубліканскага бюджэту і бюджэту горада Менска.
Нагадаем, 15 траўня Лукашэнка прапанаваў разгледзець перадачу ў вядзенне гарадскіх уладаў будынка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчанага ў цэнтры Менска, і будаўніцтва новага, больш кампактнага будынка для лечкамісіі ў прыгарадзе.