БАТЭ стаў самай наведвальнай камандай Беларусі
3- 1.12.2014, 11:03
- 4,239
У чэмпіянаце Беларусі, што завяршыўся, БАТЭ павялічыў наведвальнасць на 36 адсоткаў і зноў стаў самай наведвальнай камандай краіны.
Акрамя барысаўскага клуба, толькі ў двух каманд назіраецца рост гледачоў: менскае «Дынама» павялічыла сваю аўдыторыю на 16 адсоткаў, а наваполацкі «Нафтан» на 54 адсоткі, піша by.tribuna.com.
Цікавасць заўзятараў да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» засталася практычна на леташнім узроўні - 6 адсоткаў.
Астатнія клубы значна пагоршылі леташнія паказчыкі наведвальнасці: «Гомель» (-28 адсоткаў), «Дынама» Берасце (-33), «Шахцёр» (-33), «Белшына» (-36), «Днепр» (-44), «Менск» (-49), «Нёман» (-57).