Раналду, Месі і Нойер увайшлі ў тройку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч»
5- 1.12.2014, 17:27
- 5,467
Уладальніка ўзнагароды абвесцяць 12 студзеня ў Цюрыху.
Нападнік мадрыдскага ФК «Рэал» партугалец Крышціяну Раналду, форвард каталонскай «Барселоны» аргентынец Ліянэль Месі і брамнік мюнхенскай «Баварыі» немец Мануэль Нойер сталі фіналістамі галасавання ў вызначэнні найлепшага футбаліста 2014 года, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на гішпанскую газету La Voz De Galicia .
Уладальніка «Залатога мяча» абвесцяць на ўрачыстым вечары ФІФА, прысвечаным вынікам года, 12 студзеня ў Цюрыху. Яго вызначаць паводле вынікаў галасавання, у якім возьмуць удзел галоўныя трэнеры і капітаны зборных усіх краін, якія ўваходзяць у ФІФА.
Афіцыйна імёны трох прэтэндэнтаў на прыз будуць абвешчаныя ў панядзелак увечары.
«Залаты мяч» - штогадовая футбольная ўзнагарода найлепшаму гульцу года, заснаваная французскім выданнем France Football у 1956 годзе. У 2010 годзе ўзнагарода была аб'яднаная з прэміяй «Гульца года ФІФА». Да гэтага зліцця найбольшую колькасць раз ўзнагароду атрымлівалі галандцы Ёхан Кройф і Марка ван Бастэн і француз Мішэль Плаціні - па тры разы. Потым аналагічную колькасць разоў прыз атрымліваў Месі. Паводле вынікаў 2014 узнагароду атрымаў ужо Раналду.
Фота: Reuters