У каміне брытанскай школы знайшлі ліст да Санты стогадовай даўнасці
4- 23.12.2014, 18:48
- 14,048
Пасланне знойдзенае ў навучальнай установе ў Манмутшыры (Уэльс).
У каміне школы-пансіёну для дзяўчынак у Вялікабрытаніі знайшлі ліст да Санта-Клаўса амаль стогадовай даўніны, паведамляе Metro.
Пасланне знойдзена ў навучальнай установе ў Манмутшыры, піша gazeta.ru.
Ліст знайшоў школьны наглядчык, якога папрасілі ачысціць цагляны мур каміна ў адной са спальняў. На пасланні можна ўбачыць подпіс «Хэйлі Х». Аўтар звароту да Санты просіць казачнага персанажа падарыць ёй кнігу «Гавары, Англія», маскарадны касцюм і туфлі. Ці было выканана жаданне школьніцы, невядома.
Даты на лісце няма, але паколькі кніга «Гавары, Англія» Эрнэста Рэйманда была напісаная ў 1922 годзе, мяркуецца, што пасланне створана прыблізна ў той жа час.
Цяпер ліст Хэйлі будзе выстаўлены ў школе разам з копіяй кнігі «Гавары, Англія».