Робат-мядзведзь тэрарызуе жыхароў Нью-Йорка (Відэа)
2- 11.02.2014, 11:40
- 9,101
У сеціве з'явілася чарговае «віруснае» відэа.
Гіганцкі робат-мядзведзь тэрарызуе жыхароў найбуйнейшага горада ЗША. Механічны касцюм жывёлы, у якой знаходзіцца чалавек, выкананы настолькі якасна, што адрозніць яго ад сапраўднага практычна немагчыма, паведамляе Metro.
Апынуўшыся на вуліцах Нью-Йорка, мядзведзь пачынае паводзіць сябе з выклікам, калі не сказаць па-хуліганску. Ён рыкае на мінакоў так, што яны ледзь не скачуць ад страху прама пад колы машын, і збівае цялежку з хот-догамі. Паліцыянты грозна сігналяць«драпежніку», аднак ніякіх дзеянняў супраць яго не робяць, перадаюць «Вести».
Адзіным, хто не спалохаўся мядзведзя, апынуўся 5-гадовы хлопчык. Моўчкі і з цікавасцю ён пачаў разглядаць гіганта, які ўстаў у яго на шляху. Касцюм мядзведзя быў змадэляваны супрацоўнікамі кампаніі Chobani Yogurt, якая выпускае малочныя прадукты. Раней фірма ўжо выкарыстоўвала раз'юшанага драпежніка ў адным са сваіх рэкламных ролікаў.