Ва ўкраінскіх ваенкаматах чэргі не змяншаюцца ўжо паўмесяца (Відэа)
9- 18.03.2014, 10:51
- 13,532
Ужо два тыдні людзі актыўна запісваюцца ў шэрагі абаронцаў Украіны.
У ваенкаматы людзі масава пачалі падцягвацца яшчэ тады, калі ў Крым толькі зайшлі чужыя войскі.
Абараняць радзіму згодныя і мужчыны, і жанчыны. У мабілізацыйных пунктах кажуць: чэргі не змяншаюцца, паведамляе ТСН.
«Дзякуй спадару Пуціну за тое, што ён згуртаваў нас! Ён яшчэ не ведае, з кім звязаўся», - дзеляцца ўражаннямі ўкраінскія добраахвотнікі.
Каб запісацца ў шэрагі абаронцаў Украіны ва ўсіх жадаючых ёсць 45 сутак. Далучыцца, па жаданні, могуць і крымчане.