20 красавiка 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пранкер Ваван: Маю размову з Лукашэнкам «злілі» ў сетку спецслужбы

143
Пранкер Ваван: Маю размову з Лукашэнкам «злілі» ў сетку спецслужбы

Расейскі пранкер пацвердзіў, што разыграў дыктатара.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте».

Новае: Пранкер Ваван даў інтэрв'ю charter97.org

«Такім чынам, усе ўжо ведаюць пра мой пранк з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Але мала хто ведае, што для мяне самога гэты запіс стаў сапраўдным сюрпрызам. Бо я яго ў Інтэрнэт не выкладваў.

Размова з Аляксандрам Рыгоравічам адбылася раніцай у суботу 14 чэрвеня. Пасля гэтага я вырашыў пачакаць з апублікаваннем, так як думаў праз пару дзён яшчэ раз перагаварыць з Лукашэнкам. Але якое ж было маё здзіўленне, калі ў ноч з нядзелі на панядзелак у «Фэйсбуку» вядомага ўкраінскага журналіста Мустафы Наема я ўбачыў пост з практычна даслоўным пераказам нашай з Лукашэнкам гаворкі. Наем апісаў усё гэта як рэальныя перамовы Лукашэнкі і Януковіча. А інфармацыю журналіст атрымаў ад нейкай «крыніцы, якой давярае», - напісаў пранкер.

А ўжо раніцай у панядзелак на сайце аднаго з украінскіх СМІ з'явіўся сам аўдыёзапіс размовы.

«Вось так сюрпрыз! Прычым у першапачатковай версіі артыкула ўсё падавалася так, што гэта ніякі не розыгрыш, а рэальная размова Віктара Януковіча-малодшага і Аляксандра Лукашэнкі. Прычым якасць запісу вельмі добрая, лепшая за маю. І, што самае важнае, мяркуючы па яе пачатку, запіс размовы ўключаецца яшчэ да таго моманту, калі я падняў слухаўку тэлефона пры тэлефанаванні мне ад'ютанта Лукашэнкі (не я тэлефанаваў прэзідэнту, а мне патэлефанаваў ад'ютант і злучыў з Лукашэнкам), г.зн. пісалася гэтая выкладзеная ў СМІ размова не з майго боку. Зыходзячы з гэтага, напрошваецца дзіўная, але цалкам лагічная выснова, што Лукашэнку нехта праслухоўваў.

Магчыма, СБУ або заходнія спецслужбы. Гэтыя «слухачы» далі асечку - яны не зразумелі, што з Лукашэнкам размаўляе зусім не сын Януковіча, і прынялі размову за рэальную.

Пасля чаго, магчыма, яны злілі гэты запіс кіеўскім уладам. А тыя ў сваю чаргу, таксама не разабраўшы падвоху, надалі галоснасці гэтай «сенсацыйнай» размове праз блізкага да іх журналіста Наема. На гэта я як раз і звярнуў увагу памочнікаў Лукашэнкі, калі патэлефанаваў ім ужо ў панядзелак і запытаў наконт уцечкі размовы ў сетку. Вось зараз выкладаю менавіта свой званок Лукашэнку і наступны яго памочнікам. А не невядома кім зробленае праслухоўванне, што з'явілася ў панядзелак у Інтэрнэце», - адзначыў ён.

У выніку памочнік Лукашэнкі прапанаваў пранкеру, які ў другі раз адрэкамендаваўся сынам Януковіча, асабіста сустрэцца з дыктатарам.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках