Італійскія ювеліры выпусцілі залаты «Пуцінфон»
33- 24.06.2014, 15:37
- 14,547
Тэлефон, створаны ў гонар прэзідэнта РФ, каштуе больш за 4 тысячы даляраў.
Італійскі ювелірны брэнд Caviar, прадстаўнікі якога з'яўляюцца прыхільнікамі прэзідэнта Расеі, выпусціў абмежаваную серыю смартфонаў iPhone з залатым пакрыццём задняга вечка, на якім выгравіраваны партрэт Уладзіміра Пуціна.
Усяго ў калекцыі майстэрні Perla Penna прадстаўлены чатыры смартфоны iPhone 5s чорнага колеру, на кожны з якіх нанесены свой парадкавы нумар. Задняя частка корпуса гаджэта пакрытая пластом золата ў 18 карат, а на ім выгравіраваны партрэт Пуціна і цытата з гімна Расейскай Федэрацыі, гаворыцца на сайце кампаніі.