У самалёт зборнай Гішпаніі трапіла маланка
5- 24.06.2014, 21:02
- 21,411
Зборная Гішпаніі, якая бясслаўна завяршыла выступ на чэмпіянаце свету, не без прыгод вярнулася на радзіму.
Каманда Вісэнта Дэль Боска ляцела з Курытыбы праз Канарскія выспы. Пры заходзе на пасадку ў Мадрыдзе ў правае крыло ўдарыла маланка. На шчасце, абышлося без наступстваў, пасля чаго гішпанская дэлегацыя, абыходзячы натоўп заўзятараў і журналістаў, вакольнымі шляхамі пакінула аэрапорт.
Адзначым, што не ўсе гульцы «чырвонай фурыі» вярнуліся дадому. У прыватнасці, Дыега Коста, Сэск Фабрэгас і Хэрард Пікэ пастанавілі пачаць свае адпачынкі менавіта ў Бразіліі.
Зборная Гішпаніі склала з сябе тытул чэмпіёна свету, завяршыўшы выступу ў Бразіліі на трэцім месцы ў квартэце В.