У Венесуэле будуць прадаваць прадукты па адбітках пальцаў
13- 22.08.2014, 10:27
- 11,755
Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура выдаў указ аб стварэнні сістэмы сканавання адбіткаў пальцаў у прадуктовых крамах.
Пра гэта паведамляе BBC.
Паводле заяў улады, гэты крок закліканы развязаць праблему з нястачай прадуктаў, кантрабандай і спекуляцыяй.
Сістэма дактыласкапіі можа быць уведзена паўсюдна ўжо з новага года. Апазіцыя Венесуэлы выступае супраць такой пастановы ўрада. На думку крытыкаў праекта, такая сістэма парушае недатыкальнасць прыватнага жыцця.
Варта адзначыць, што ў крамах Венесуэлы ў пачатку 2014 адсутнічала прыкладна чвэрць прадуктаў, паводле звестак рэгулятара краіны. Акрамя таго, прыкладна палова субсідаваных дзяржавай прадуктаў вывозіцца ў Калумбію як кантрабанда. Там яны прадаюцца больш высокімі коштамі.