Памёр 30-гадовы галкіпер «Хвалі» Мікалай Адамец
15- 7.09.2014, 15:34
- 41,199
Сёння раніцай у Лунінецкай бальніцы памёр 30-гадовы галкіпер пінскай «Хвалі» Мікалай Адамец.
Нагадаем, што ў аўторак, 2 верасня, брамнік адчуў недамаганне. Праз два дні, знаходзячыся дома, страціў прытомнасць і быў дастаўлены брыгадай медыкаў у цэнтральную раённую бальніцу г. Лунінца. Высветлілася, што ў Адамца адбылося кровазліццё ў мозг. А сёння раніцай галкіпера не стала, піша by.tribuna.com.
Мікалай Адамец - ураджэнец Мікашэвічаў, выхаванец «Славіі». Акрамя выступу за «Славію», ён таксама абараняў колеры «Менска», «Граніту» і «Хвалі».
Пахаванне Мікалая адбудуцца заўтра ў Мікашэвічах.