28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Rzeczpospolita»: У беларусаў ужо няма грошай на «закупы» ў Польшчы

13
«Rzeczpospolita»: У беларусаў ужо няма грошай на «закупы» ў Польшчы

Наступствы эканамічнага крызісу ў Беларусі прыкметныя ў польскіх крамах.

Упершыню за некалькі гадоў на беларуска-польскай мяжы няма чэргаў. Беларусам ужо не хапае грошай на пакупкі ў Польшчы, піша «Rzeczpospolita» (пераклад - charter97.org).

Паводле звестак беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэта з 20 студзеня на ўсіх памежных пераходах з Польшчай і Літвой знікаюць чэргі легкавікоў і грузавікоў. У сераду раніцай на памежным пераходзе Берасце-Цярэспаль, які не так даўно быў адным з найбольш перагружаных, на выезд з Беларусі было толькі 10 машын, Падобная сітуацыя і на іншых памежных пераходах.

Сітуацыя нетыповая, як піша газета, бо яшчэ ў снежні мінулага года на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы трэба было чакаць нават некалькі гадзін. Так было некалькі гадоў, бо кошты тавараў у Польшчы былі нашмат ніжэйшыя, чым у Беларусі.

Сёння сітуацыя змянілася праз фінансавы крызіс, які перайшоў у Беларусь з Расеі, у дачыненні да якой ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі. За апошні месяц беларускі рубель абрынуўся на 30%. Калі ў пачатку снежня мінулага года адзін польскі злоты каштаваў каля 3 тысяч беларускіх рублёў, то сёння ён каштуе ўжо больш за 4 тысячы.

Цікава, што ў 2013 годзе беларусы купілі ў Польшчы тавары на мільярд злотых. Паводле звестак Галоўнай статыстычнай управы, толькі ў другім квартале 2014 беларусы пакінулі ў Польшчы больш за 734 мільёны злотых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках