10 жнiўня 2022, Серада, 11:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі палітык: Нямеччыне неабходна рэагаваць на расейскую прапаганду

32
Нямецкі палітык: Нямеччыне неабходна рэагаваць на расейскую прапаганду

Пуцін спрабуе маніпуляваць грамадскай думкай у Еўропе.

Старшыня замежнапалітычнага камітэта бундэстага Норберт Ротген (Norbert Röttgen) заклікаў нямецкую грамадскасць больш пільна ставіцца да расейскай прапаганды. З ягоных слоў, адной са стратэгій прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў канфлікце вакол Украіны з'яўляецца «спроба паўплываць на грамадскую думку не толькі ў самой Расеі і ва Украіне, але і ў Нямеччыне».

Пра гэта палітык сказаў у інтэрв'ю газеце Der Tagesspiegel, паведамляе «Нямецкая хваля».

Ён падкрэсліў, што для дасягнення сваіх мэтаў Пуцін не грэбуе ні прапагандай, ні маніпуляцыяй грамадскай думкай.

Ротген выказаў занепакоенасць тым, што ў Нямеччыне да гэтага часу ніхто не пачаў займацца вывучэннем гэтай прапаганды, «не кажучы ўжо пра тое, каб на яе адказваць».

«Калі ў грамадстве фармуецца свядомае стаўленне да такога роду завуаляванага і арганізаванага ўздзеяння, яго эфект нівеліруецца», - мяркуе Ротген.

Паводле інфармацыі кіраўніка парламенцкага камітэта ў вонкавай палітыцы, моцны ціск адчуваецца на «нямецкіх карэспандэнтаў грамадска-прававых тэлерадыёкампаній, якія займаюцца непрадузятым асвятленнем падзей на ўсходзе Украіны» за тое, што яны «называюць рэчы сваімі імёнамі», апавядаючы аб удзеле Расеі ў канфлікце. Грамадскасць павінна ведаць аб гэтым, заявіў Ротген.