Беларускія добраахвотнікі падраздзялення «1514» паказалі кадры знішчэння расійскіх акупантаў на Запарожжы
1- 29.09.2026, 22:38
Відэа.
Беларускія добраахвотнікі спецпадраздзялення «1514», што дзейнічае ў складзе «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны, паказалі кадры баявых дзеянняў супраць расійскіх акупантаў на Запарожскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, паветраныя разведчыкі выяўляюць перамяшчэнні і пазіцыі праціўніка, вызначаюць мэты і перадаюць іх каардынаты экіпажам ударных БПЛА.
Пасля выяўлення мэт у дзеянне ўступаюць FPV-дроны, якія наносяць дакладныя ўдары па расійскіх вайскоўцах, іх укрыццях і месцах канцэнтрацыі ў забудаванай мясцовасці.
На апублікаваных кадрах зафіксавана паражэнне жывой сілы праціўніка і варожых пазіцый, а таксама кантроль вынікаў удараў.