19 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ: Авіябаза Расеі ў Беларусі - парушэнне Канстытуцыі

7
Партыя БНФ: Авіябаза Расеі ў Беларусі - парушэнне Канстытуцыі

Партыя БНФ выказвае «крайнюю заклапочанасць» новымі крокамі Крамля ў стварэнні расейскай авіяцыйнай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве сойма арганізацыі, прынятай 17 кастрычніка ў Менску, паведамляе БелаПАН.

У дакуменце адзначаецца, што авіябаза ў Беларусі патрэбная кіраўніцтву Расеі «выключна для рэалізацыі ўласных імперскіх амбіцый праз стварэнне наўпроставай пагрозы нанясення расейскімі самалётамі з тэрыторыі Беларусі ўдараў» па краінах-суседзях. «Размяшчэнне расейскай вайсковай базы ў Беларусі істотна пагоршыць нашы стасункі з суседнімі краінамі, а таксама зробіць нашу зямлю патэнцыйнай мішэнню ў выпадку развязвання Расеяй новага вайсковага канфлікту ў нашым рэгіёне», - падкрэсліваюць у партыі.

Прыклад суседняй Украіны, адзначаецца ў заяве, сведчыць аб тым, што «наяўнасць сваёй вайсковай базы на суседняй тэрыторыі Расея можа выкарыстаць не толькі для ўмяшання ва ўнутраныя справы такой краіны, але і для захопу часткі яе тэрыторыі».

«Відавочна, што размяшчэнне ў Беларусі расейскай вайсковай базы супярэчыць Канстытуцыі нашай дзяржавы, нашым нацыянальным інтарэсам і інтарэсам беларускага народа», - заяўляюць у партыі.

У сувязі з гэтым Партыя БНФ заклікае кіраўніцтва Беларусі «неадкладна спыніць усякія перамовы» з Расеяй аб магчымым размяшчэнні вайсковай базы і не падпісваць адпаведнае пагадненне. Ад кіраўніцтва Расеі арганізацыя патрабуе «спыніць палітычны і інфармацыйны ціск на ўлады і грамадства Беларусі, накіраванае на рэалізацыю планаў размяшчэння сваёй авіябазы на нашай зямлі».

Партыя БНФ таксама заклікае грамадзян Беларусі далучыцца да кампаніі супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі, а міжнародная супольнасць - аказаць палітычны ціск на кіраўніцтва Беларусі ды Расеі з мэтай недапушчэння размяшчэння ў Беларусі гэтай базы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках