27 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў Менска вырасла на 50%

2
Дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў Менска вырасла на 50%

Крэдыторская запазычанасць арганізацый Менска на 1 верасень 2015 года склала 110,3 трыльёна рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 8,2 трыльёна, або 7,4% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.

Такія звесткі дае галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска, паведамляе БелаПАН.

На 1 верасня 2014 года гэты паказчык быў на ўзроўні 6,6%. У параўнанні з 1 студзеня 2015 года пратэрмінаваная запазычанасць вырасла на 29,6%, у тым ліку за жнівень - на 5,6%. Агулам крэдыторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 13,6%, за жнівень - знізілася на 4,7%.

Паказчыкі крэдыторскай запазычанасці і пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці з пачатку 2015 года выраслі ў сельскай гаспадарцы, паляўнічай і лясной гаспадарцы на 14,8% і 79,5% адпаведна, прамысловасці - на 19,6% і 38,1%, будаўніцтве - на 20,8% і 14,2%, гандлі - на 15,4% і 27,7%, сферы гатэляў і рэстарцый - на 60,4% і ў 5,1 разы, на транспарце - знізіліся на 18,7% і выраслі на 15,1%, у галіне сувязі - знізіліся на 7,1% і 25,9%, у сферы фінансавай дзейнасці - выраслі на 56,5% і ў 2,2 разы, адукацыі - знізіліся на 2,2% і выраслі ў 2,1 разы, ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг - выраслі на 35,2% і ў 92,3 разы, у сферы камунальных паслуг - знізіліся на 2% і выраслі ў 3,8 разы.

Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня 2015 года склала 99,1 трыльёна рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 16 трыльёнаў рублёў, ці 16,2% агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці (на 1 верасня 2014 гады - 13%).

У параўнанні з 1 студзеня 2015 года пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася на 51,1%, за жнівень - на 7,5%. Агулам дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 24,5%, за жнівень - на 2,7%.

Дэбіторская запазычанасць і пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць з пачатку года ў сельскай гаспадарцы, паляўнічай і лясной гаспадарцы выраслі на 45,4% і 33,3% адпаведна, у прамысловасці - на 37,1% і 62,8%, будаўніцтве - на 18,1 % і 12,6%, гандлі - на 13,3% і 44%, у сферы гасцініц і рэстаранаў - на 96,1% і ў 2,2 разы, на транспарце - на 15% і 54,1%, у сферы сувязі - на 4% і 34,2%, фінансавай дзейнасці - на 22,2% і 52%, адукацыі - знізілася на 63,8% і вырасла на 96,6%, ахове здароўя і сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг - вырасла на 29, 5% і 46,7%, у сферы камунальных паслуг - на 1,4% і 38,9%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках