19 траўня 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статыстыка з Кітая абваліла кошты нафты

3
Статыстыка з Кітая абваліла кошты нафты

Эксперты мяркуюць, што зніжэнне кошту паліва прадоўжыцца ўвесь тыдзень.

На сусветных таргах ў панядзелак, 19 кастрычніка, кошты нафты зніжаюцца на фоне статыстычных звестак з Кітая, якія сведчаць аб запаволенні росту аднаго з найбуйнейшых спажыўцоў нафты, паведамляе Reuters.

Так, з пачатку таргоў ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $0,27, да $50,19 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $0,36, да $46,90, паведамляе УНІАН.

УБП Кітая ў трэцім квартале вырас на 6,9 адсотка ў параўнанні з 7-адсоткавым ростам у другім квартале.

«Пры слабым узроўні прамысловай вытворчасці ў Кітаі магчымае зніжэнне вытворчага PMI, што пацягне падзенне коштаў нафты на гэтым тыдні», - гаворыцца ў справаздачы брокерскай фірмы Phillip Futures.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках