28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны ўзрост у Беларусі могуць павысіць ужо з 2016 года

88
Пенсійны ўзрост у Беларусі могуць павысіць ужо з 2016 года
Фота: bymedia.net

Але і такая мера не ўратуе эканоміку нашай краіны ад крызісу.

Старшыня Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў, чаму ўлады хочуць павысіць пенсійны ўзрост:

- На мой погляд, павелічэнне пенсійнага ўзросту ў любым выпадку будзе неабходнае, але сёння ўлады да гэтага не падрыхтаваныя, бо ўсё гэта трэба рабіць паралельна з рэфармаваннем пенсійнай сістэмы. Што ў нас атрымліваецца? Улада прапанавала не ісці на пенсію, затое апошняя будзе на нейкі там адсотак павялічвацца. Колькі людзей на гэта пайшло? Мізэр! Усе афармляюць пенсію.

Цяпер цэлы шэраг пенсіянераў не самі звальняюцца, а іх звальняюць у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракту. Калі падвысяць пенсійны ўзрост, то ўзнікне пытанне: а хто будзе працаваць на заводах за такія капейкі? І наогул, павышэнне пенсійнага ўзросту не ўратуе эканоміку Беларусі. Улады гэта выдатна разумеюць. Таму што, паўтаруся, без рэфармавання эканомікі і пенсійнай сістэмы проста павышаць узрост для пенсіянераў - гэта тое ж самае, што паставіць святлафор на вуліцы, дзе ён ужо стаіць.

- Чаму вы мяркуеце, што павелічэнне пенсійнага ўзросту ў любым выпадку будзе неабходнае?

- Нашы суседзі - Польшча, Літва - таксама павышаюць пенсійны ўзрост. Але пры гэтым яны, натуральна, ўлічваюць, колькі працуе рабочых, каб заплаціць тым, хто ідзе на пенсію. Гэта такая кансалідаваная дапамога. Але ў нас сёння няма каму працаваць. Калі заўтра будзе на аднаго пенсіянера два працоўныя, то гэта - канец!

- Было заяўлена, што ў пытанні павышэння пенсіённага ўзросту ўлада нібыта будзе раіцца з народам...

- Я не разумею, што гэта за заява. Вы не кажаце прыгожыя словы, а прапануйце народу такія ўмовы, каб ён зразумеў і пагадзіўся з прапановамі. А проста раіцца «трэба, не трэба» - гэта пустое. Так, дзяржава плаціць маленькія пенсіі, таму што ў краіне няма сродкаў. Дык хто ў гэтым вінаваты? Пенсіянер? Ён жа ўсё роўна будзе атрымліваць свае мізэрныя пенсіі - што ў 60 гадоў, што ў 65. Гэта выхад?

- На ваш погляд, падвысяць ўсё ж найбліжэйшым часам пенсійны ўзрост?

- Цалкам верагодна, што паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту пачнецца ўжо з наступнага года.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках