Чарговы «шэдэўр» ад БТ: Ціхановіч з псіхіятрычнай лякарні зазывае на «Еўравізію»
89- 13.11.2015, 13:24
- 43,419
Новы промаролік на «Беларусі-1» шакаваў беларускіх карыстальнікаў сеткі.
Карыстальнікі інтэрнэту смяюцца над новым агітацыйнымі ролікам па каналу «Беларусь-1», у якім артыст Аляксандр Ціхановіч спрабуе вырвацца з уціхамірвальнай кашулі і кажа, ад чаго адмаўляецца, са словамі «Чаго я там не бачыў?», піша «Наша Нiва».
Потым становіцца зразумела, што Ціхановіч адмаўляецца ад удзелу ў «Еўравізіі» на карысць маладых спевакоў. Такім чынам маладых выканаўцаў заклікаюць падаваць заяўкі на «Еўравізію».
Летась тэлеканал выпусціў промаролік, прысвечаны фіналу нацыянальнага адбору на конкурс «Еўравізіі» з удзелам Аляксандра Саладухі ў вобразе матыля.