Вацлаў Арэшка: Байкот выбараў - адзіны нармальны выхад
4- 11.02.2015, 14:34
- 11,758
Будучыя выбары для апазіцыі абсалютна бессэнсоўныя, таму іх варта выкарыстоўваць для вызвалення палітвязняў.
Такое меркаванне выказаў культуролаг і сябра аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка, каментуючы ідэю вылучэння Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах і абвяшчэнне байкоту ў выпадку адмовы ў ягонай рэгістрацыі.
«Маё меркаванне заўсёды было абсалютна адназначным. Будучыя выбары - абсалютна бессэнсоўныя для апазіцыі, таму байкот гэта адзіны нармальны выхад. У якой ён можа быць праведзены форме - гэта ўжо іншае пытанне, якое мае патрэбу ў абмеркаванні.
Ідэя вылучыць Статкевіча можа быць вельмі цікавым варыянтам, таму што зразумела, што такіх выбараў не адбудзецца, але тым не менш, з маральнага пункту гледжання гэта выглядае вельмі годна, таму гэтую прапанову трэба разглядаць. Я ўпэўнены, што большая частка так званай тытульнай апазіцыі гэтую прапанову не падтрымае і будзе, як і раней, калупацца ў дробязях», - мяркуе ён.
Фота: charter97.org