Рассельгаснагляд выставіў Беларусі новыя прэтэнзіі
15- 22.02.2015, 20:31
- 16,376
Ветэрынарная служба Беларусі неналежным чынам выконвае дадзеныя раней гарантыі захавання нормаў і патрабаванняў Мытнага саюза.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Рассельгаснагляду.
«Рассельгаснагляд вымушаны канстатаваць факт, што ветэрынарная служба Рэспублікі Беларусь неналежным чынам выконвае дадзеныя раней гарантыі захавання нормаў і патрабаванняў Мытнага саюза пры вырабе жывёлагадоўчай прадукцыі.
Так, апошні выпадак выяўлення антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы падчас маніторынгу прадукцыі беларускага прадпрыемства «Інка-Фуд» кажа пра тое, што існы падыход не дазваляе забяспечыць выразнае прытрымліванне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў падчас вытворчасці прадукцыі, прызначанай для паставак на тэрыторыю Расеі», - адзначае Рассельгаснагляд.
Наглядная ўстанова паведамляе, што ў 2014 годзе падчас правядзення маніторынгавых даследаванняў мясапрадукцыі вытворчасці "Інка-Фуд" было выяўлена пяць выпадкаў парушэнняў, у тым ліку антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы. Акрамя таго, праведзеная ў снежні расейскімі спецыялістамі інспекцыя гэтага прадпрыемства выявіла шэраг парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Мытнага саюза.
«Таксама адзначаны недастатковы кантроль з боку Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь і адпаведнай службы прадпрыемства за станам вытворчых памяшканняў і арганізацыяй вытворчых працэсаў», - паведамляе Рассельгаснагляд.
У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд вымушаны звярнуцца ў Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прыняцця больш строгіх захадаў у дачыненні да гэтага прадпрыемства, якое знаходзіцца ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю, уведзенага раней Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь.