Красавік прынясе ў Беларусь снег
4- 30.03.2015, 21:49
- 24,477
Сёння, 30 сакавіка, Беларусь знаходзіцца ў зоне атмасферных франтоў, якія рухаюцца з Заходняй Еўропы.
Да канца дня на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцам з мокрым снегам. Вецер паўднёвы моцны парыўны. Максімальная тэмпература паветра складзе +4..+ 9°C, на паўднёвым захадзе да +10..+12°C.
Як паведамілі "Товарищ.online" у Гідраметцэнтры краіны, у апошні дзень першага месяца вясны варункі надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія рухюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца хмарнае надвор’е з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі, збольшага дождж. Вецер паўднёва-заходні парыўны, месцам да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1..+6°C, максімальная ўдзень +4..+10°C. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень падаць.
Паводле звестак сіноптыкаў 1 і 2 красавіка надвор'е абумовіць паўночнаатлантычны цыклон, які рухаецца праз поўдзень Балтыйскага мора на Наўгародскую вобласць. Захаваецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е.
Сярод іншага, 1 красавіка часам выпадуць ападкі (халепа). Поначы ў паўднёва-заходніх раёнах, удзень на большай частцы краіны моцны парыўны вецер. Тэмпература паветра ўначы -1..+4°C, удзень +2..+8°C.
2 красавіка часам ападкі (халепа). У паўднёва-заходніх раёнах месцам моцны парыўны вецер. Тэмпература паветра ўначы -3..+2°C, удзень +1..+7°C.