29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказ праваабаронцу: АМАП збіваў футбольных фанаў паводле закону

14
Адказ праваабаронцу: АМАП збіваў футбольных фанаў паводле закону

Міліцыянты адмаўляюцца праводзіць расследаванне жорсткага збіцця заўзятараў.

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў на сваю скаргу адказ з Управы ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама за подпісам намесніка начальніка В.У. Максімука. У адказе паведамляецца, што на зварот грамадскага актывіста была праведзеная праверка, у выніку якой было высветлена, што АМАП 3 траўня ўжываў фізічную сілу ў дачыненні да футбольных фанатаў на стадыёне "Лакаматыў" горада Баранавічы, але пры гэтым дзейнічаў у адпаведнасці з арт.26 Закона РБ ад 17.07.2007 г. №263-З "Аб органах унутраных спраў РБ".

Міліцэйскі чыноўнік адзначае, што падчас праверкі высветлілася, што перад пачаткам футбольнага матчу многія заўзятары імкнуліся пранікнуць на тэрыторыю стадыёна без дагляду. Таму, каб прадухіліць магчымыя правапарушэнні, якія, на думку міліцыі, маглі перарасці ў групавыя правапарушэнні грамадскага парадку, супрацоўнікі АМАПу затрымалі 26 заўзятараў ФК "Баранавічы" і 15 аматараў ФК "Дняпро".

У адказе праваабаронцу далей паведамляецца, што ўсе затрыманыя для разбору заўзятары футбола былі дастаўленыя ў ГАУС, пры гэтым у пакоях для затрыманых не размяшчаліся, а само затрыманне доўжылася не больш за тры гадзін, што адпавядае патрабаванням ПВКоАП.

- У адказе міліцэйскага чыноўніка нічога няма аб жорсткім збіванні заўзятараў, якія ляжалі тварам да зямлі і не ніяк не супраціўляліся міліцыі (толькі згадваецца, што ўжывалася супраць іх фізічная сіла), зусім не згадваецца той факт, што сярод збітых і затрыманых былі непаўналетнія. Абышоў бокам міліцэйскі чыноўнік і той факт, што затрыманых прымушалі падпісаць заявы, што яны не маюць прэтэнзій да супрацоўнікаў міліцыі, - паведаміў праваабаронца.

Сяргей Гоўша ўпэўнены, што праверка паводле факту збіцця футбольных аматараў была праведзеная неаб'ектыўна, таму мае намер звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках