27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец: БХД будуць збіраць подпісы за вызваленне Статкевіча

17
Севярынец: БХД будуць збіраць подпісы за вызваленне Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: AFP

Няўдзел у прэзідэнцкай кампаніі будзе найлепшай стратэгіяй для хрысціянскіх дэмакратаў.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Павал Севярынец.

Аднак, фармат удзелу БХД у выбарах 2015 вызначыцца на з'ездзе, распавёў Севярынец "Радыё Свабода".

БХД не вылучае свайго кандыдата і не падтрымлівае іншых, бо ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў.

"Замест гэтага мы будзем праводзіць масавую кампанію збору подпісаў за вызваленне Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў, а таксама за рэфармаванне сферы медыцыны. Гэта будзе ключавым момантам восені-2015 для БХД. Гэта пазіцыя Нацыянальнай рады. Зразумела, што з'езд можа прыняць усялякую пастанову, бо ён вышэйшы орган. Я ведаю, што дыскусіі на гэты конт будуць. Сярод нашых сябраў ёсць прыхільнікі як татальнага байкоту, так і ўдзелу ў выбарчай кампаніі", - распавёў Павал Севярынец.

13 чэрвеня ў Менску ў Палацы культуры трактарнага завода адбудзецца ўстаноўчы з'езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Абрана 200 дэлегатаў. На з'ездзе зацвердзяць абноўленую і пашыраную праграму партыі, абяруць кіраўніцтва партыі і абмяркуюць палітычныя кампаніі 2015 года. Цяпер БХД узначальваюць трое сустаршыняў - Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук.

Таксама будзе зробленая пятая спроба зарэгістраваць партыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках