11 лiстапада 2024, панядзелак, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Не бачу вялікага сэнсу ва ўдзеле ў «выбарах»

5
Мікалай Статкевіч: Не бачу вялікага сэнсу ва ўдзеле ў «выбарах»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: AFP

27 ліпеня ў Менску прайшло пасяджэнне аргкамітэта ініцыятыўнай групы палітвязня Мікалая Статкевіча.

Ягоная жонка Марына Адамовіч днямі атрымала спатканне з мужам, які перадаў грамадскасці заклік да супраціву.

Прыводзім тэкст звароту Мікалая Статкевіча:

«Хачу падзякаваць усім, хто ўвайшоў у склад ініцыятыўнай групы. Я разумею, што ў нашым напалоханым грамадстве гэта - учынак і дзякую ўсім, хто здзейсніў гэты ўчынак. Такая падтрымка важная не толькі для мяне, але і для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў зняволенні праз свае перакананні.

Будзем адкрытыя, удзел апазіцыі ў апошніх прэзідэнцкіх кампаніях меў сэнс, перш за ўсё, як магчымасць арганізаваць масавы пратэст супраць шоў, у якое ўлады ператварылі выбары, і паспрабаваць вярнуць краіну да дэмакратыі.

Цяпер ніводзін з альтэрнатыўных кандыдатаў такой задачы не ставіць. Я не бачу вялікага сэнсу ў такім удзеле. Акрамя таго, удзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў. У такіх варунках я заклікаю тых, хто не згодны з роляй статыстаў у чарговым спектаклі, да грамадзянскага супраціву.

Я заклікаю тых, хто прыйдзе альбо будзе вымушаны прыйсці на выбарчыя ўчасткі, напісаць сваё пасланне ў бюлетэні для галасавання, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму. Упэўнены, што калі гэты сігнал будзе масавым, ён дойдзе да адрасата.

Будзьце свабоднымі ў сваіх поглядах і паводзінах. Калі свабодных людзей стане дастаткова, мы здолеем здабыць свабоду і для краіны», - гаворыцца ў звароце.

Раней у адным з турэмных лістоў Мікалай Статкевіч заявіў, што даў згоду на фармаванне ініцыятыўнай групы аб вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты. «А пасля гарантаванай адмовы ў яе рэгістрацыі абвясціць байкот», - напісаў палітык

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках