5 снежня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Тыя, хто паважае беларусаў, павінны зняцца з «выбараў»

26
Генадзь Фядыніч: Тыя, хто паважае беларусаў, павінны зняцца з «выбараў»
Генадзь Фядыніч

Усе «прэтэндэнты» на прэзідэнцкае крэсла льюць ваду на млын рэжыму.

Пра гэта заявіў лідар Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, піша «Беларуская праўда».

- Я да гэтага часу не магу зразумець прэтэндэнтаў-кандыдатаў, ці ёсць у іх грамадзянская пазіцыя. Як кажуць, сумленне альбо ёсць, альбо яго няма. Хто паважае Беларусь, хто паважае беларускіх грамадзян, хто перажывае за палітвязняў, якія сядзяць у турмах, павінны проста зняцца. А хто «не заўважае» таго, што адбываецца вакол і падыгрывае ўладзе, хай застаецца з уладай. Улада намалюе ім 110 тысяч подпісаў - хай гуляюць у «выбары».

Вы бачыце, якая апатыя пануе сярод людзей. Не таму што цяпер лета - і ўвосень, і ўзімку адбывалася б тое ж самае; перанос кампаніі на месяц раней ніякай ролі не адыграў бы.

Калі ты адчуваеш сябе прэзідэнтам, ведаеш, як кіраваць краінай і ведаеш выхад з крызісу - чаго ты так баішся саступіць? Набярэш не 87 і не 98% галасоў, а 51% - на Захадзе сотыя долі вызначаюць прэзідэнта. А калі не набраў - значыць, народ не падтрымаў: ты заслугоўваеш таго, чаго заслугоўваеш.

27 ліпеня мы адзначылі Дзень незалежнасці, які Лукашэнка скасаваў. Ці адчувае сябе незалежным грамадзянін Беларусі? Ды ён залежыць ад усяго сёння. Рана ці позна гэты абсурд скончыцца. Але хацелася б, каб адбылося гэта досыць мірным шляхам. Улада, магчыма, задумваецца над праблемай, але працуе паводле ранейшага сцэнару.

Да чаго мы прыйдзем? Пакажа толькі час. Але я б сказаў: Рыгоравіч, ідзі на «выбары» адзін - тваё прозвішча самае вядомае, бо ўсіх астатніх народ наогул не ведае. Завёў краіну ў тупік - выводзь яе! Шчыра прызнайся народу: я завёў эканоміку ў тупік, але я ведаю, як яе вывесці.

- Што параіце прэтэндэнтам ад апазіцыі, якія, нягледзячы ні на што, удзельнічаюць у прэзідэнцкай гонцы?

- Хай вып’юць кубак гарбаты, сядуць перад люстэркам і паглядзяць на сябе. Тады, магчыма, іх мазгі наведае думка: навошта сёння клікаць людзей за сабой, хай нават пад бел-чырвона-белымі сцягамі? Чаму не пайшлі на «выбары» больш годныя? Вы льяце ваду на млын таго, хто круціць млын, а потым будзеце абурацца: дыктатар фальсіфікаваў выбары! А чым вы адрозніваецеся ад дзейнага рэжыму, калі свядома падыгрываеце яму?

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках