З'явіліся спадарожнікавыя здымкі дата-цэнтра «Яндэкса» ў Сасаве пасля ўдару дронаў ЗСУ
- 14.10.2026, 22:29
- 1,522
Пажар знішчыў трэць будынка.
OSINT-даследчыкі вывучылі спадарожнікавыя здымкі дата-цэнтра «Яндэкса» ў Сасаве пасля удараў украінскіх дронаў. Пажар знішчыў трэць будынка.
Пра гэта паведамляе «Агенцтва. Навіны» ў Telegram.
Пажар пасля ўдару дронаў пашкодзіў трэць будынка дата-цэнтра «Яндэкса» ў Сасаве Разанскай вобласці Расіі. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі Airbus, вывучаныя «Агенцтвам».
Спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі станкабудаўнічага завода «Саста», якую займае дата-цэнтр «Яндэкса», былі зроблены 12 кастрычніка — праз чатыры дні пасля атакі БПЛА на цэнтр.


Для параўнання выкарыстаны здымкі таго ж будынка, зробленыя ў кастрычніку мінулага года.
На здымках за 12 кастрычніка відаць пашкоджанне даху заходняй часткі будынка: у гэтым месцы дах пакрыўся чорным колерам. Акрамя таго, тут бачныя пашкоджанні, падобныя на адтуліны. У цэнтральнай частцы будынка відаць прадметы, падобныя на абломкі.
Удар па дата-цэнтры ў Сасаве Украіна нанесла 8 кастрычніка. Гэта была першая атака на цэнтры апрацоўкі даных у Расіі, пасля якой адбыліся яшчэ два ўдары па магутнасцях «Яндэкса» (у Уладзіміры і Калуге), а ў сераду — па цэнтры апрацоўкі даных «Сбера».
Пра ступень пашкоджанняў, атрыманых цэнтрам у Сасаве, «Яндэкс» не паведамляў.