2 траўня 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Япрынцаў арыштаваны разам з сынам?

54
Алігарх Япрынцаў арыштаваны разам з сынам?
УЛАДЗІМІР ЯПРЫНЦАЎ І КАЗБЕК ЯПРЫНЦАЎ

З'явіліся падрабязнасці затрымання аднаго з самых уплывовых алігархаў краіны Уладзіміра Япрынцава.

Як стала вядома Tribuna.com, разам з алігархам затрыманы і ягоны сын Казбек.

Вядома, што Казбек Япрынцаў з'яўляецца сузаснавальнікам IT-кампаніі «Ямікс Груп», якая займаецца распрацоўкай уласных інтэрнэт-праектаў. Сярод іх: турыстычны партал, B2B-партал і даведачна-інфармацыйны праект на аўтамабільную тэматыку, а таксама футбольны праект footballtop.ru.

Казбек Япрынцаў працаваў таксама адным з мэнэджараў у «Трайпл».

Нагадаем, учора стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі арыштаваў аднаго з самых уплывовых алігархаў краіны Уладзіміра Япрынцава, сябра мільярдэра Юрыя Чыжа і саўладальніка кампаніі «Трайпл».

17 жніўня ў Драздах быў апячатаны катэдж Япрынцава. Падставай для арышту маёмасці стала пастанова Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 12 жніўня.

Раней са спасылкай на «вартыя даверу крыніцы» паведамлялася, што бізнэсоўца затрымалі на днях пасля ягонага вяртання з Масквы, у аперацыі браў удзел спецназ.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках